Белорусский портал в Казахстане

У Добрушы пачалі вырабляць офісную паперу фармату А4



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».

Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» (філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры») пачала вырабляць офісную паперу фармату А4 COPY X STANDART.

На сучасным аўтаматызаваным абсталяванні фабрыка можа вырабляць розныя віды паперы. Напрыклад, паперу-аснову для шпалер, паперу для гафравання, афсетную паперу. У цэлым магутнасць мадэрнізаванай папяровай машыны фабрыкі дазваляе выпускаць парадку 27 тыс. т рознай паперы ў год.

«Вытворчая праграма вызначаецца попытам і жаданнем заказчыкаў. У асноўным заказы паступаюць на паперу для гафравання. У цяперашні час з улікам узрослага попыту на афсетную паперу, з якой пасля вырабляецца папера для прынтэраў у гатовым фармаце А4, фабрыка аператыўна наладзіла адпаведнае абсталяванне і прыступіла да выпуску офіснай паперы ў пачках. У суткі тут вырабляецца 2,5 тыс. пачкаў паперы па 500 лістоў», — адзначылі ў прэс-службе.

Зыходнай сыравінай для вытворчасці гэтай паперы з’яўляецца сульфатная беленая цэлюлоза Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

Папера свабодна рэалізуецца ўсім жадаючым.

Звязда, 12 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/19/64500
Текущая дата: 24.11.2024