Белорусский портал в Казахстане

Экспарт тавараў рэзідэнтаў СЭЗ у I квартале перавысіў $2 млрд



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Экспарт тавараў рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон у першым квартале перавысіў $2 млрд

Па выніках студзеня - сакавіка 2024 года паказчыкі рэзідэнтаў СЭЗ дэманструюць дадатную дынаміку. Прадпрыемствы заплацілі на 32,2 працэнта больш падаткаў у бюджэт, павялічылі аб`ёмы інвестыцый на 28,8 працэнта. Сярэднямесячная зарплата работнікаў вырасла больш як на 22 працэнты, выручка - на 17,6 працэнта, выпуск прадукцыі - на 16,6 працэнта, чысты прыбытак - на 11 працэнтаў.

Экспарт тавараў у першым квартале 2024 года павялічыўся на 3,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га. Пры гэтым аб`ём экспарту прадукцыі склаў $2,1 млрд - гэта рэкордны паказчык за першы квартал года за ўвесь час функцыянавання СЭЗ.

Прадпрыемствы істотна нарасцілі аб`ёмы паставак сваёй прадукцыі ў краіны Азіі: у Казахстан - у 1,1 раза, у Індыю - у 1,2 раза, у Таджыкістан - у 1,3 раза, у Кітай - у 1,5 раза, у Турцыю - у 1,6 раза, у Туркменістан - у 2,1 раза, у Ірак - у 4,5 раза.

СЭЗ прадаўжаюць аказваць істотны ўплыў на рэгіянальныя паказчыкі, фармуючы да 50 працэнтаў аб`ёмаў экспарту шэрага рэгіёнаў краіны. Сярод лідараў па аб`ёмах экспарту - сталічная свабодная эканамічная зона, а таксама СЭЗ Гомельскага і Магілёўскага рэгіёнаў.

За мінулы перыяд 2024 года склад рэзідэнтаў СЭЗ папоўніўся 10 новымі арганізацыямі з планамі па стварэнні больш як 500 рабочых месцаў.

Інвестары плануюць рэалізацыю праектаў у металаапрацоўцы, машынабудаванні, хімічнай і палімернай прамысловасці, вытворчасці зараднай інфраструктуры электратранспарту і іншых.

20 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/2/74204
Текущая дата: 24.11.2024