Пра гэта распавёў Аляксандр Познанскі, генеральны дырэктар ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод».
Кожны чацвёрты кілаграм беларускага цукру на рынку — з Жабінкі. Прадукцыю горада-спадарожніка Брэста ведаюць і любяць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Штосутачна ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», які летась адзначыў сваё 60-годдзе, выпускае каля 1,5 тыс.т цукру-пяску.
«Леташні сезон цукраварэння, — адзначае генеральны дырэктар, — быў асабліва ўдалым. Пачаўся 14 верасня — на шэсць дзён раней, чым у 2022-м, і сярэднесутачная перапрацоўка буракоў дасягала 9,8 тыс.т. атрымалі 144,6 тыс. т цукру (116% да ўзроўню папярэдняга сезону)».
У сыравіннай зоне Жабінкаўскага цукровага 15 раёнаў: 13 — Брэсцкай вобласці і два — Гродзенскай. Вырошчваннем буракоў займаюцца 78 сельгаспрадпрыемстваў. У мінулым годзе яе перапрацавана ў цэлым 1082,7 тыс.т. парадавала і цукрыстасць караняплодаў — 16,35%.
Акрамя асноўнага прадукту — цукру белага крышталічнага, прадпрыемства выпрацавала 61,56 тыс. т бураковай меласы і 15,91 тыс.т грануляваных сушаных жамерынаў.
Звязда, 29 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/2/74575
Текущая дата: 26.12.2024