Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З моманту стварэння на айчынны Мінпрам была ўскладзена адказная місія па захаванні магутнай савецкай індустрыяльнай спадчыны і фармаванні новых прыярытэтных напрамкаў высокатэхналагічных вытворчасцей, неабходных для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей маладой суверэннай Беларусі і развіцця экспарту", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер гэта міністэрства аб`ядноўвае дзясяткі прадпрыемстваў, якія з`яўляюцца буйнейшымі работадаўцамі ў сваіх рэгіёнах, маюць статус сістэма- і горадаўтваральных і, што асабліва важна, складаюць аснову адкрытай эканомікі нашай краіны.
Цяпер перад ведамствам стаяць маштабныя задачы, накіраваныя на ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту і імпартанезалежнасці краіны, нарошчванне магчымасцей на знешнім контуры, пошук новых лагістычных шляхоў і рынкаў.
"Упэўнены, прафесіяналізм, самааддача і пастаяннае імкненне да поспеху дапамогуць вам дабіцца ўсіх намечаных мэт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт пажадаў работнікам прамысловай галіны здароўя і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта з 30-годдзем утварэння Мінпрама і Днём машынабудаўніка
Работнікам і ветэранам Міністэрства прамысловасці і машынабудаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 30-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства прамысловасці і прафесійным святам - Днём машынабудаўніка.
З моманту стварэння на айчынны Мінпрам была ўскладзена адказная місія па захаванні магутнай савецкай індустрыяльнай спадчыны і фармаванні новых прыярытэтных напрамкаў высокатэхналагічных вытворчасцей, неабходных для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей маладой суверэннай Беларусі і развіцця экспарту.
Міністэрства прамысловасці цяпер аб`ядноўвае дзясяткі прадпрыемстваў, якія з`яўляюцца буйнейшымі работадаўцамі ў сваіх рэгіёнах, маюць статус сістэма- і горадаўтваральных і, што асабліва важна, складаюць аснову нашай адкрытай эканомікі.
Сёння перад ведамствам стаяць маштабныя задачы, накіраваныя на ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту і імпартанезалежнасці краіны, нарошчванне магчымасцей на знешнім контуры, пошук новых лагістычных шляхоў і рынкаў.
Упэўнены, прафесіяналізм, самааддача і пастаяннае імкненне да поспеху дапамогуць вам дабіцца ўсіх намечаных мэт.
Жадаю работнікам прамысловай галіны здароўя і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка
29 верасня 2024 года.
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/2/75349
Текущая дата: 26.12.2024