Беларусы заўсёды добра ставіліся да ўкраінцаў, сцвярджае кіраўнік беларускай дзяржавы.
Тое, што Беларусь працягвае ў няпросты час супрацоўнічаць з Украінай, з’яўляецца ў тым ліку жаданнем дапамагчы звычайным людзям, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прывёў як прыклад нядаўнія пастаўкі дадатковых аб’ёмаў электраэнергіі краіне-суседцы.
"Калі б мы ім не паставілі электраэнергію, абвалілася б уся сістэма", - заўважыў Лукашэнка, кажучы пра Украіну ў інтэрв`ю для YouTube-канала "Соловьёв Live", фрагменты яго паказаны ў эфіры тэлеканала "Россия 1".
Што датычыцца паставак ва Украіну нафтапрадуктаў, чым займаецца не толькі Беларусь, але і Расія, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Ваяваць, значыць ваяваць… Калі мы не ваюем, дык і не трэба парыцца", – сказаў ён.
Не глядзець скрозь пальцы
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што не мае намеру глядзець скрозь пальцы на дзеянні ўлад Украіны.
"Я чалавек такі: ваяваць так ваяваць, калі трэба гэта; працаваць так працаваць у розных рэжымах", - сказаў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, справа не ў асабістым, Беларусь заўсёды да Украіны ставілася добра.
"Мы з імі нагандлявалі ў мінулым годзе, уяўляеце колькі, - гэта другі партнёр у гандлі за мінулы год, амаль 7 мільярдаў долараў", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.
Ён дадаў, што аснова тавараабароту з Украінай – пастаўкі туды беларускіх прадуктаў харчавання.
"Калісьці Украіна ўсіх нас карміла ў Савецкім Саюзе. Цяпер мы пастаўляем, Расія пастаўляе, у тым ліку перапрацаваныя прадукты, і гэтак далей, не называю фірмы", - сказаў Лукашэнка.
Магчымасць вайны
Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму верагоднасці вайны з Украінай.
"Нават калі дапусціць магчымасць пачатку ваенных дзеянняў, то на ГЗМ, што пастаўляюцца з Беларусі і Расіі, ва Украіне адзін дзень будуць ездзіць", - адзначыў ён.
Па словах беларускага лідара, украінскае войска працуе "з колаў".
"Да мяжы, можа, даедуць, а далей што? Яны з колаў працуюць, мы гэта добра ведаем", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Адказваючы на пытанне, ці ёсць шанс зараз не ваяваць, беларускі прэзідэнт сказаў: "Ёсць, усё будзе залежаць ад іх. Ад улады. Ад арміі ўкраінскай".
"Безгаловы Зяленскі"
Прэзідэнт Беларусі сказаў, што ва Украіне ўлады залежны ў сваіх рашэннях. І да канфлікту ўкраінцаў штурхаюць амерыканцы.
"Я гэта ведаю не са СМІ. Ведаю, як гэта робіцца. Як вы кажаце, у нас спецслужбы таксама нядрэнна працуюць, мы гэта цудоўна ведаем, што іх да гэтага штурхаюць", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
Назваўшы Зяленскага "безгаловым", Лукашэнка адзначыў, што яго ўкраінскі калега ўсё ж вайны не жадае. "Ён ужо пачаў крычаць: не-не, вайны не будзе, вайны няма і гэтак далей", - адзначыў беларускі прэзідэнт.
Адказ на правакацыі Украіны
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што Мінск гатовы ў будучым больш жорстка адказваць на правакацыі з боку Украіны.
І прыгадаў сітуацыю са збітым беларускімі вайскоўцамі беспілотнікам: "Далей палезуць – будзем дзейнічаць больш жорстка", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт заўважыў, што інцыдэнт з беспілотнікам – не першы выпадак парушэння мяжы з боку Украіны. Раней на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне пункта Новая Рудня ўкраінскі верталёт Мі-8 пераляцеў праз мяжу на тэрыторыю Беларусі на глыбіню кіламетра.
"Гэта было выпадковае раней, скажам так. Ведаеце, той верталёт збіць было не праблема. Ці трэба гэта было рабіць? Я думаю, што не", - сказаў Лукашэнка.
Адказваючы на пытанне, ці накіраваны беларуска-расійскія ваенныя вучэнні супраць Украіны, беларускі прэзідэнт адказаў, што "калі трэба будзе, значыць, супраць Украіны і супраць НАТА".
Ён растлумачыў, што так будзе, калі "нехта паспрабуе больш, чым беспілотнік з тэрыторыі Украіны".
Мінск, 7 лютага 2022
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/20/63379
Текущая дата: 24.11.2024