Мінскі аўтамабільны завод прадставіў свой стэнд на 17-й міжнароднай выставе ITIF Asia, якая праходзіць з 16 па 18 лістапада ў пакістанскім горадзе Карачы, паведамілі у прэс-службе прадпрыемства.
Прадстаўнікі прадпрыемства азнаёмілі гасцей стэнда з мадэльным шэрагам тэхнікі МАЗ, якая выпускаецца, тэхнічнымі характарыстыкамі грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама фінансавымі інструментамі іх рэалізацыі на рынку краін Азіі. У ходзе выставачнага мерапрыемства кіраўнікі камерцыйных службаў Мінскага аўтамабільнага завода правялі перагаворы па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з кампаніямі гэтага рэгіёну і пашырэння паставак аўтатэхнікі.
Выстава ITIF Asia уяўляе сабой міжнародную платформу, дзе экспаненты могуць заявіць аб поўным спектры прадукцыі або паслуг у сферы металаапрацоўкі, машынабудавання, электраэнергетыкі, аўтатранспарту і лагістыкі, вытворчасці станкоў і абсталявання.
Звязда, 18 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/22/61585
Текущая дата: 24.11.2024