Белорусский портал в Казахстане

Прадукты харчавання не павінны трапіць пад санкцыі Захаду, але мы развіваем пастаўкі на ўсе рынкі



Аб гэтым заявіў 29-га лістапада намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Субоцін па выніках сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада.

"Свет не замыкаецца на адным Захадзе. Ёсць Усход, ісламскі свет, Кітай. Ёсць нашы браты ў Расіі, іншыя краіны СНД, а таксама Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Мы ў любым выпадку ідзём на ўсе рынкі, а гандляваць будзем там, дзе выгадна. Але, як паказвае практыка, усё ж такі прадукты харчавання і медыцына ніколі не падпадалі пад санкцыі. Думаю, усё ж застаецца разважлівасць такія рэчы не чапаць", - сказаў Аляксандр Субоцін.

У час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі віцэ-прэм`ер адзначаў, што прадпрыемствы АПК правялі каласальную работу па дыверсіфікацыі экспартных паставак. Геаграфія экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны - 104 краіны свету.

29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/22/61919
Текущая дата: 29.12.2024