Белорусский портал в Казахстане

Урон Беларусі ад санкцый Захаду мізэрны на фоне забеспячэння ў краіне эканамічнага росту



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву.

"Я не магу сказаць нейкія лічбы гэтага ўрону. Мы спрабуем мінімізаваць (уплыў санкцый.). Зразумела, мы нешта страчваем. Але ў параўнанні з тым, як мы прапрацавалі бягучы год, гэта мізэрна. Гэта мізэрна, я і не даручаю лічыць, таму што даражэй будзе палічыць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі ў перыяд пандэміі не закрылі прадпрыемствы. "Эканоміку не спынілі, і нам пашанцавала ў тым плане", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, растлумачыўшы, што беларускія вытворцы атрымалі шанц развіваць пастаўкі сваёй прадукцыі на знешнія рынкі ў перыяд, пакуль іншыя краіны аб`яўлялі лакдаўн.

"Лакдаўн аб`яўлялі і іншае, а ў нас тавары народнага спажывання (вырабляліся.)... І калі адбылося ў Расіі спыненне, спад, Беларусь спрацавала, і мы прапанавалі на гэты рынак, вы нават не заўважылі, па вялікім рахунку. Гэта значыць у нас быў вялікі рынак і вялікая магчымасць прадаць сваю прадукцыю. Гэта прадоўжылася і ў бягучым годзе. Значыць, экспарт пайшоў добра. Таму ў нас гэты год нядрэнны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Гэта дапамагае нам мінімізаваць страты ад санкцый", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/22/61965
Текущая дата: 30.12.2024