СЗАТ «БелДжы» да канца года плануе вырабіць 30 тыс. аўтамабіляў, сказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі.
«У гэтым годзе ў завода шмат заказаў: працуем звышурочна і ў выхадныя дні. На сённяшні дзень выраблена 22 тыс. машын, усе яны рэалізаваны, — сказаў Генадзь Свідзерскі. — У мінулым годзе мы выпусцілі 20 тыс. машын, у цяперашнім ёсць усе магчымасці выйсці на вытворчасць і продаж 30 тыс. машын. Вядома, усё гэта стала магчымым дзякуючы асваенню новых мадэляў. Спажыўцы ў Беларусі і за мяжой ведаюць, што ў нас з’явіліся дзве новыя мадэлі — Coolray і Atlas Pro».
Паводле слоў гендырэктара, у гэтым годзе кампанія рабіла вялікі ўпор на экспарт. «Калі аб’ёмы вытворчасці ўзраслі дзесьці ў 1,5 разы, то аб’ёмы экспарту павялічыліся ў два разы, — падкрэсліў ён. — На сёння мы маем $ 270 млн экспартных паставак і дзесьці каля $ 100 млн адгрузілі на ўнутраны рынак».
Як адзначыў кіраўнік завода, на ўнутраны рынак прыпадае 25% паставак.
Звязда, 15 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/23/60938
Текущая дата: 24.11.2024