У першым паўгоддзі 2021 года харчовыя тавары айчыннай вытворчасці склалі 69,8 % ад агульнага аб`ёму рэалізаваных у гандлёвых кропках сталіцы харчовых тавараў, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Акрамя таго, па шэрагу пазіцый попыт пакупнікоў практычна цалкам задавальняецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў, удакладнілі ў кіраванні. Да прыкладу, на 100% забяспечаны попыт мінчукоў на курыныя яйкі, на 99,8 % — на сметанковае масла, на 99,6 % — на мяса і мясныя прадукты, на 99,1 % — на цукар, на 89,6 % — на муку, на 87,4 % — на сыр.
Сярод тых прадуктаў, якія не вырабляюцца ў Беларусі або вырабляюцца ў недастатковай колькасці, сталічныя арганізацыі гандлю рэалізуюць рыбу, свежую садавіну і арэхі, алей. Попыт насельніцтва на свежыя садавіну і арэхі ў першым паўгоддзі 2021-га на 96,5% быў забяспечаны за кошт імпартных тавараў. Доля продажаў імпартнай рыбы склала 90,3%, расліннага алею — 89,2% ад агульнага аб`ёму продажаў гэтай прадукцыі.
Усяго ж за восем месяцаў 2021 года арганізацыямі гандлю Мінска прададзена харчовых тавараў на суму 4 466,4 млн рублёў, што ў супастаўных коштах на 2,1% вышэй аналагічных паказчыкаў мінулага года. У структуры рознічнага тавараабароту харчовыя тавары склалі 40,2%.
Звязда, 24 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/23/61058
Текущая дата: 24.11.2024