Такое меркаванне 4-га лістапада ў час рэгіянальнага форуму #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны) у Гродне выказаў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
На форуме сярод іншых тэм абмяркоўваліся і пытанні абароны інфармацыі. Уладзімір Пярцоў адзначыў, што хуткасць жыцця, хуткасць атрымання інфармацыі расце. Разам са зручнасцю, узнікаюць і пэўныя рызыкі.
"Прычым небяспека ўзнікае як для грамадства і дзяржавы ў цэлым, так і для кожнага чалавека паасобку. Часам звесткі, якія, магчыма, не прызначаны для распаўсюджвання, становяцца даступны тым, хто можа імі скарыстацца ў каварных мэтах. Мэты могуць быць розныя: маніпуляцыі, пагрозы, уплыў на свядомасць людзей", - адзначыў Уладзімір Пярцоў. Ён звярнуў увагу, што за такія праяўленні, а таксама за падмену функцый дзяржавы ў многіх краінах дакараюць і прыцягваюць да адказнасці інтэрнэт-гігантаў.
"Гэта індустрыя сама па сабе развівацца не можа, яна павінна, як і любая іншая сфера нашага жыцця, рэгулявацца. Гэтыя правілы гульні цяпер выпрацоўваюцца: наколькі павінен быць баланс паміж камфортам, зручнасцю і бяспекай. Важна, каб дзяржорганы, грамадскія саветы не заставаліся ўбаку, каб мы ўнікалі ў тое, што цікавіць нашых дзяцей, заўсёды ўмелі правільна ацаніць і аддзяліць карысныя функцыі ад шкодных", - падкрэсліў міністр інфармацыі.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік звярнуў увагу, што форум стаў прыкладам комплекснага падыходу да пытанняў лічбавізацыі. "Укараненне інфармацыйных сістэм у ахову здароўя дае магчымасць, у прыватнасці, больш аператыўна прыняць рашэнне, зніжае рызыку чалавечай памылкі. Бясспрэчна, перавага сучасных тэхналогій - таксама для паляпшэння якасці адукацыі і выхавання. Але часам, гаворачы аб плюсах, мы недаацэньвалі рызыкі развіцця тэхналогій. Яны могуць стаць не толькі інструментам аблягчэння работы, але і выкарыстоўвацца для негатыўнага ўздзеяння, асабліва калі даныя трапяць не ў тыя рукі. Таму і важна выпрацаваць рашэнні, як павысіць эфектыўнасць усіх сфер і абараніць інфармацыю", - адзначыў ён.
На гродзенскім форуме ў фокусе ўвагі - лічбавыя рашэнні ў сферах аховы здароўя і адукацыі, абарона персанальных даных. Акрамя таго, абмяркоўваюцца пытанні выканання заканадаўства ў сферы электроннага дакументаабароту як унутры краіны, так і пры трансгранічным гандлі, выкарыстанне электроннага лічбавага подпісу. Асаблівая ўвага ўдзелена пашырэнню сучасных тэхналогій на тэрыторыі Беларусі ў сферы лічбавай трансфармацыі: воблачныя тэхналогіі, IT-інфраструктура, тэхналогіі высакаскораснай перадачы даных (4G і 5G), IoT- і смарт-рашэнні.
У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў. Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і Беларускія воблачныя тэхналогіі, пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце і Гродзенскага аблвыканкама.
4 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
4 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/23/61302
Текущая дата: 24.11.2024