30 верасня ў анлайн-фармаце прайшла цырымонія падпісання дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва паміж Гродзенскай вобласцю і Кастанайскай вобласцю Казахстана.
Падпісанне дарожнай карты стала адным з этапаў развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама ў сельскай гаспадарцы, турызме, культуры, ахове здароўя, адукацыі і іншых напрамках.
«У першую чаргу плануецца работа з рэальным сектарам эканомікі, у тым ліку з нашымі машынабудаўнічымі арганізацыямі, а таксама перапрацоўчымі прадпрыемствамі для павелічэння паставак іх прадукцыі ў Казахстан», — адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Нявера. Ён падкрэсліў, што ўжо ў бліжэйшы час плануецца візіт прадстаўнікоў Кастанайскай вобласці ў Ліду для абмеркавання магчымых варыянтаў супрацоўніцтва. У прыватнасці, ёсць інтарэс да паставак у Казахстан беларускай тэхнікі і магчымай арганізацыі там зборачнай вытворчасці.
«Гродзенская вобласць ажыццяўляе знешнегандлёвую дзейнасць са 120 краінамі свету. Пры гэтым Казахстан уваходзіць у пяцёрку буйнейшых партнёраў рэгіёна. За апошнія пяць гадоў знешнегандлёвы абарот вобласці з Казахстанам павялічыўся ў 1,5 раза», — расказаў Віталь Нявера.
Цяпер Гродзенская вобласць пастаўляе сваю прадукцыю ў 13 рэгіёнаў Казахстана. Сярод асноўных таварных пазіцый — мяса-малочная прадукцыя, прадукцыя сфер дрэваапрацоўкі і машынабудавання. За першыя паўгода 2021 года экспарт рэгіёна ў Кастанайскую вобласць склаў $3,1 млн.
Звязда, 30 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/24/60750
Текущая дата: 24.11.2024