Белорусский портал в Казахстане

МТЗ падпісаў пагадненне аб пастаўках і зборцы трактароў у Індыі



Мінскі трактарны завод і кампанія Erisha Agritech Private Limited (Індыя) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе Telegram-канал беларускага прадпрыемства.

Дакументам вызначана, што індыйскі партнёр да канца 2021 года закупіць не менш як 200 трактароў BELARUS. Акрамя таго, бакі маюць намер арганізаваць у Індыі лакалізацыю і зборку трактароў пад сумесным брэндам DARSH BELARUS.

Па выніках работы ў 2021 годзе плануецца разгледзець перспектывы паставак трактароў у трэція краіны - Шры-Ланку, Бангладэш, Непал.

Пагадненне падпісана на палях 31-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра".

4 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/25/59604
Текущая дата: 24.11.2024