Белорусский портал в Казахстане

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты



Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года нумар 679, 
Згодна з дакументам стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, адпрацаваныя нафтапрадукты складзе $42 за 1 т (раней - $42,2).

Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,1 за 1 т (раней - $23,2).

Што датычыцца ставак на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы, то яны застануцца ранейшымі - $12,6 за 1 т.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны таксама былі зніжаны.

30 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/26/57304
Текущая дата: 24.11.2024