Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і В`етнам маюць намер павялічыць аб`ём зборкі грузавых аўтамабіляў на СП "МАЗ Азія"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У міністэрстве прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам 3 снежня прайшла цырымонія падпісання беларуска-в`етнамскага міжурадавага пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у двухбаковы дакумент аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В`етнама ад 2016 года. З беларускага боку пратакол падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В`етнаме Уладзімір Гошын, з в`етнамскага - міністр прамысловасці і гандлю Чан Туан Ань.

У час мерапрыемства бакі падкрэслілі, што прыняцце пагаднення адпавядае духу дружалюбных адносін паміж Беларуссю і В`етнамам і пацвярджае імкненне дзвюх краін да развіцця супрацоўніцтва.

Пратакол дасць магчымасць істотна спрасціць работу сумеснага беларуска-в`етнамскага прадпрыемства па зборцы грузавых аўтамабіляў ТАА "МАЗ Азія" і павялічыць аб`ём вытворчасці прадукцыі.

3 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/26/57353
Текущая дата: 24.11.2024