Белорусский портал в Казахстане

Асноўным пакупніком беларускай бульбы ў студзені-верасні была Украіна, агародніны - Расія



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Экспарт прадукцыі раслінаводства за дзевяць месяцаў склаў $363,8 млн. Найбольшая доля прыпадала на свежую агародніну - 44,5 працэнта, далей ідзе бульба - 7,7 працэнта, плады і ягады - каля 7 працэнтаў, ільновалакно - 3,6 працэнта.

Геаграфія экспарту прадукцыі раслінаводства ў студзені-верасні налічвала 39 краін. Найбольшы аб`ём паставак традыцыйна прыпадае на дзяржавы СНД і Еўрапейскага саюза (Германія, Літва, Польшча, Францыя).

Экспарт свежай агародніны склаў 248,6 тыс. т на суму $161,7 млн. Агародніна пастаўлялася ў 29 краін, пры гэтым 78,5 працэнта экспарту - у Расію ($126,9 млн), у Германію - 6,3 працэнта ($10,1 млн), Літву - 4,9 працэнта ($7,9 млн), Польшчу - 3,8 працэнта ($6,2 млн).

За дзевяць месяцаў бягучага года экспартавана 185,2 тыс. т бульбы на суму $27,9 млн. Геаграфія экспарту налічвае восем краін. Сярод значных пакупнікоў - Украіна (144,6 тыс. т), Расія (29,2 тыс. т), Малдова (10,1 тыс. т).

За студзень-верасень экспартавана 13,2 тыс. т ільновалакна на суму $13,2 млн. Асноўны экспарт ільновалакна прыпадаў на Кітай - больш як 4,3 тыс.т, або $4,6 млн, Расію - 3,3 тыс.т, або $2,3 млн, і Літву - 2,6 тыс.т, або $2,7 млн.

54,1 тыс. т пладоў і ягад на суму $25,4 млн экспартавана ў восем краін: Расію, Украіну, Літву, Польшчу, Малдову, Балгарыю, Швейцарыю, Германію. Пры гэтым каля 91 працэнта прыпадае на Расію, 5,8 працэнта - на Украіну, 2,3 працэнта - на Літву.

У цэлым арганізацыі Беларусі за студзень-верасень экспартавалі сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на суму большую за $4,2 млрд (106,1 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2019 года).

18 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/27/57018
Текущая дата: 24.11.2024