Аб гэтвм паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.
"Экспарт малака і малочнай прадукцыі ў студзені-чэрвені склаў $1,179 млрд. Пастаўкі выраслі на 6,9 працэнта ў параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года. У натуральным выражэнні экспарт павялічыўся на 5,8 працэнта, у тым ліку сыроў і тварагу - на 10,1 працэнта, сухога натуральнага малака - на 1,3 працэнта, малака і згушчаных вяршкоў - на 30,2 працэнта, сухой малочнай сыроваткі - на 24,3 працэнта", - сказаў Аляксей Багданаў.
У структуры экспарту малочнай прадукцыі сыры і тварог займаюць 43,4 працэнта, масла - 16,9 працэнта, натуральнамалочная прадукцыя - 16,2 працэнта, сухое абястлушчанае малако - 11,1 працэнта, сухая сыроватка - 3,4 працэнта, сухое натуральнае малако - 3,1 працэнта, астатняе - 5,9 працэнта.
Беларуская малочная прадукцыя ў першым паўгоддзі была экспартавана ў 47 краін. Асноўныя краіны-імпарцёры - Расія, Казахстан, Кітай і Украіна.
"Для экспарту ў КНР акрэдытавана 56 беларускіх малакаперапрацоўчых арганізацый. У гэту краіну ў студзені-чэрвені пастаўлена малака і малочнай прадукцыі на $32,6 млн, аб`ём экспарту вырас амаль у два разы. Асноўная наменклатура прадукцыі, якая пастаўляецца ў КНР, - сухое абястлушчанае малако, сухая малочная сыроватка. Таксама рэалізуюцца на кітайскі рынак пітное малако ў спажывецкай тары, масла, сыры і тварог, сухое натуральнае малако", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

У ліпені 2020 года кітайскі бок разгледзеў матэрыялы для экспарту беларускіх малочных кармавых дабавак і даў станоўчае заключэнне. Партыі формул сумесей ААТ "Беллакт" паспяхова прайшлі даследаванне ў лабараторыі Шанхая, атрыманы пратаколы выпрабаванняў. Пакет дакументаў, неабходных для рэгістрацыі сумесей, накіраваны дыстрыб`ютару ў Пекіне для перакладу на кітайскую мову і далейшай перадачы ва Упраўленне па рэгуляванні рынку КНР для паўторнага аўдыту.
"Перспектыўнымі рынкамі для малочнай прадукцыі мы лічым краіны СНД, дзяржавы Азіяцкага рэгіёна, Персідскага заліва і Афрыкі", - дадаў Аляксей Багданаў.
28 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
28 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/28/55781
Текущая дата: 24.11.2024