Белорусский портал в Казахстане

МАЗ паставіў партыю аўтобусаў у Екацярынбург



Партыя новых аўтобусаў павышанай камфортнасці МАЗ-203, аснашчаных кандыцыянерам, паступіла ў Екацярынбург (Расія) напярэдадні святкавання 297-годдзя горада, паведамілі ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода.

Кіраўнік Екацярынбурга Аляксандр Высокінскі асабіста прыняў удзел у цырымоніі прыёмкі і адпраўкі тэхнікі на лінію. Мэр станоўча ацаніў аўтобусы і адзначыў зручнасць вадзіцельскага месца з устаноўленым панарамным лабавым шклом і крэслам з амартызацыяй.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Екацярынбурга па пытаннях добраўпарадкавання, транспарту і экалогіі Аляксей Бубноў, старшыня Камітэта па транспарце, арганізацыі дарожнага руху і развіцці вулічна-дарожнай сеткі Ігар Ашчэпкаў і прадстаўнікі ЕМУП "Гартранс".

Як расказалі ў прэс-службе, аўтобусы пасля прэзентацыі былі адпраўлены на гарадскія маршруты Екацярынбурга.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з найбуйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.

4 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/28/55927
Текущая дата: 25.11.2024