Белорусский портал в Казахстане

Экспарт амінакіслот праз БУТБ стаў абавязковым



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Экспарт амінакіслот з 26 мая павінен ажыццяўляцца толькі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу. Выкарыстанне біржавога механізма з`яўляецца абавязковым для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры суме здзелкі 1 тыс. еўра і больш.

Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 23 мая 2024 года нумар 374, якая ўжо ўступіла ў сілу. Названая пастанова таксама ўносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 8 кастрычніка 2015 года нумар 839, робячы абавязковай рэгістрацыю на БУТБ пазабіржавых здзелак з амінакіслотамі, што рэалізуюцца на экспарт, пры суме кантракта 1 тыс. еўра і больш.

Цяпер буйнейшым прадаўцом амінакіслот на біржавых таргах і адзіным айчынным вытворцам гэтай запатрабаванай у сельскай гаспадарцы прадукцыі з`яўляецца Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК). Па выніках студзеня - красавіка 2024 года БНБК у 1,5 раза нарасціла суму біржавых здзелак на БУТБ. У тым ліку экспарт вырас у 6 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Найбольшым попытам за мяжой карыстаўся L-лізін сульфат, на які прыпала звыш 65 працэнтаў экспартных продажаў БНБК.

Чакаецца, што перавод экспарту прадукцыі БНБК на біржавую пляцоўку дасць магчымасць павысіць знешнегандлёвыя паказчыкі прадпрыемства, а таксама забяспечыць выхад на новыя рынкі збыту.

Экспартныя таргі кармавымі дабаўкамі вытворчасці БНБК, уключаючы амінакіслоты, прэміксы і пшанічны глютэн, праходзяць на БУТБ двойчы ў тыдзень. Пры гэтым у рамках супрацоўніцтва з БНБК пастаянна вядзецца работа па пашырэнні пула замежных пакупнікоў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

27 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/3/74264
Текущая дата: 26.12.2024