Белорусский портал в Казахстане

Вялікія прадпрыемствы дапамаглі эканоміцы выстаяць ва ўмовах жорсткай сусветнай канкурэнцыі ў час эпідэміі



Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 23 чэрвеня пасля азнаямлення з работай ААТ "Нафтазаводмантаж" і сустрэчы з працоўным калектывам.

"Апошнім часам нас спрабуюць пераканаць у тым, што вялікія прамысловыя прадпрыемствы - гэта мінулае нашай эканомікі, але жыццё паказала іншае. Ва ўмовах жорсткай сусветнай канкурэнцыі, якая склалася асабліва ў час эпідэміі, якраз выстаялі тыя краіны, якія маюць добра развітую індустрыю. Прыклад таго і "Нафтазаводмантаж", які займаецца і будаўніцтвам, і мантажнымі работамі. Прадпрыемства працуе не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. На заводзе не ўводзілі татальны каранцін, ён не страціў свой рынак, захаваў рабочыя месцы", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

"Нафтазаводмантаж" займаецца будаўніцтвам, рамонтам і рэканструкцыяй нафтахімічных прадпрыемстваў. Спецыялісты завода працуюць на аб`ектах "Нафтана", Беларускай АЭС, выконваюць работы ў Расіі і Літве.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў у размове з супрацоўнікамі прадпрыемства расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, супрацоўніцтве беларускага парламента з калегамі з іншых краін. На сустрэчы работнікі закранулі пытанні выкарыстання электраэнергіі ад БелАЭС унутры краіны, работы дзяржорганаў і грамадства над абнаўленнем КоАП і ПВКоАП, развіцця Наваполацка. У прыватнасці, работнікі пацікавіліся планамі капрамонту старога моста і будаўніцтва новага праз Заходнюю Дзвіну. Актуальную інфармацыю па гэтай тэме паведаміў старшыня гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. Ён растлумачыў, што цяпер ідзе праектаванне новага моста (гэта частка праекта рэканструкцыі дарогі Р46), прадаўжаецца грамадскае абмеркаванне інфраструктурных пераўтварэнняў у горадзе.

"З Міністэрствам транспарту і камунікацый узгаднілі, што 2021-2023 гады - гэта час узвядзення новага моста. Пасля завяршэння работ пачнецца рэканструкцыя Калінінскага моста, папярэдне гэта запланавана на 2024 год", - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў. Цяпер прапрацоўваецца фінансавы бок пытання з Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый.

Сёння Уладзімір Андрэйчанка таксама наведаў вадналыжную базу ў Наваполацку, паразмаўляў з кіраўніцтвам, азнаёміўся з праграмай трэніроўкі спартсменаў.

23 чэрвеня 2020, Наваполацк
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/31/54249
Текущая дата: 25.11.2024