МАЗ паказаў самазвал у мегамасцы, каб заклікаць беларусаў думаць аб здароўі, паведамілі на прадпрыемстве.
Незвычайную карціну можна было бачыць сёння побач з прахадной Мінскага аўтазавода. На пляцоўцы каля цэнтральнага ўвахода стаяў самазвал МАЗ у гіганцкай масцы. Як высветлілася, пашылі яе ў холдынгу "БелаўтаМАЗ" і павесілі на грузавік спецыяльна, каб заклікаць беларусаў клапаціцца аб сваім здароўі ў перыяд пандэміі каранавіруса.
Маска атрымалася вялікай - 2,5 м на 1,5 м. Па форме і структуры яна цалкам паўтарае медыцынскую маску для дарослага чалавека, толькі выканана ў гіганцкіх прапорцыях. На яе нанесены надпіс "Дзякуй!". Мегамаску носіць такі ж вялікі самазвал-тытан 65262L, які з лёгкасцю перавозіць да 36,7 т сыпучых грузаў. Да машыны ахоўная тканіна мацуецца з дапамогай дзвюх рызінак. У масцы нават ёсць зашчыпы для правільнай цыркуляцыі паветра.
Маску для МАЗа пашылі, каб нагадаць беларусам аб неабходнасці выконваць меры асцярожнасці і выказаць удзячнасць медыкам за іх самаадданую працу ва ўмовах пандэміі.
"Мы хочам звярнуць увагу людзей на тое, як важна цяпер насіць маскі і захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў грамадскіх месцах. Пакуль не пройдзе пандэмія, трэба быць асцярожным і клапаціцца аб сабе. А для нас няма нічога важнейшага за здароўе сваіх супрацоўнікаў і кліентаў. Таму і месца для сімвалічнай акцыі выбрана невыпадкова - адразу каля галоўнай прахадной. Мы не толькі паказваем тэхніку да 75-годдзя Перамогі, праслаўляючы тых, хто абараняў Радзіму, але і дзякуем тым, хто сёння знаходзіцца на перадавой барацьбы з каранавірусам", - растлумачылі на Мінскім аўтазаводзе.

МАЗ таксама ўдзельнічае ў вырабе сродкаў індывідуальнай аховы. У швейным цэху завода за апошні час пашылі 1,2 тыс. медыцынскіх масак з высокай ступенню абароны, 1,5 тыс. спецыяльных касцюмаў, іншыя сродкі аховы. Усе яны даступны беларусам.
15 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
15 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/32/53531
Текущая дата: 25.11.2024