Белорусский портал в Казахстане

Заходнія ўрады сёння апынуліся ў пастцы з-за папулісцкіх мер супраць каранавіруса



Такое меркаванне выказаў палітолаг кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў у час ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1".

Эксперт лічыць, што заходняя дэмакратыя будуецца на папулізме. Калі з`явіўся каранавірус, аб якім мала было вядома, а СМІ пачалі распаўсюджваць жудасныя чуткі, урады пайшлі на папулісцкія меры.

"Яны вымушаны былі зрабіць такі крок, нават гэтага не жадаючы і добра разумеючы эканамічныя вынікі сваіх дзеянняў. Сёння яны апынуліся ў пастцы", - адзначыў Аляксей Бяляеў.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі прымаюцца меры сацыяльнага дыстанцыравання. Але пры гэтым не спынялася эканамічная дзейнасць.

"Свет пачаў закрывацца, а Беларусь змагла выйсці на пэўныя нішы, рынкі. Заўсёды ў крызісных сітуацыях адкрываюцца новыя магчымасці. І той, хто ўмее імі карыстацца, хто на гэты момант праяўляе ініцыятыву, пачынае атрымліваць выгаду, прыбытак", - сказаў палітолаг.

4 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/33/53284
Текущая дата: 25.11.2024