Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўводзіцца забарона на вываз грэчкі, цыбулі і часнаку



Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У Беларусі ўводзіцца часовая забарона на вываз асобных відаў тавараў за межы краіны. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2020 года нумар 185.

У пераліку тавараў, адносна якіх уводзіцца часовая забарона, грэчка, грэцкія крупы, цыбуля-сеянка, цыбуля рэпчатая і часнок. Гэтыя тавары забаронена вывозіць незалежна ад краіны іх паходжання, у тым ліку пры змяшчэнні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту.

Гэта забарона распаўсюджваецца таксама на тавары, якія змешчаны пад мытныя працэдуры да ўступлення ў сілу названай пастановы і фактычны вываз якіх з тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з гэтымі мытнымі працэдурамі ажыццяўляецца пасля ўступлення яе ў сілу.

Міністэрству замежных спраў даручана праінфармаваць Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятай забароне, а таксама ўнесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі ЕАЭС аналагічных мер.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу трох месяцаў.

1 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/34/52388
Текущая дата: 25.11.2024