Экспарт прадукцыі ААТ "МТЗ" у краіны Афрыкі за І квартал 2020 года павялічыўся на 70 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
"Адносна аналагічнага перыяду 2019 года паказчык экспарту ў краіны далёкага замежжа склаў 101,3 працэнта. Выраслі пастаўкі на афрыканскі кантынент. У гэтым напрамку прырост - 70 працэнтаў", - адзначылі ў прэс-службе.
У 1,2 раза павялічыўся экспарт прадукцыі МТЗ у расійскія рэгіёны. У ліку краін СНД, у якія таксама павялічыліся пастаўкі, Узбекістан, Малдова, Таджыкістан, Кыргызстан, Арменія.
На рынкі еўрапейскіх краін у студзені-сакавіку адпраўлена амаль 500 трактароў і трактаракамплектаў, у дзяржавы Азіі і Блізкага Усходу (Пакістан, Афганістан, Сірыя) - звыш 300 адзінак тэхнікі.
"Удзельная вага экспарту ў агульнай адгрузцы з улікам паставак праз ААТ "Прамагралізінг" дасягнула 93 працэнты. Прадукцыя завода пастаўлена на рынкі больш як 30 дзяржаў, у тым ліку ў 22 краіны далёкага замежжа", - расказалі ў прэс-службе.
Як адзначылі на прадпрыемстве, па выніках І квартала бягучага года аб`ём экспарту прадукцыі захаваўся на ўзроўні аналагічнага паказчыка за 2019 год.
Паводле даных ААН, Мінскі трактарны завод уваходзіць у ТОП-12 экспарцёраў трактарнай тэхнікі па ўсім свеце. Сёння "МТЗ-Холдынг" выпускае больш як 160 мадэлей і мадыфікацый трактароў і машын у дыяпазоне магутнасцей ад 9 да 365 к.с. Прадукцыя завода прадстаўлена на рынках больш як 80 дзяржаў.
9 красавіка 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА
9 красавіка 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/34/52598
Текущая дата: 25.11.2024