Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў I паўгоддзі павялічылі экспарт ва Узбекістан на 48,6 працэнта



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар канцэрна Ружэна Новіцкая.

Арганізацыі "Беллеспаперапрама" ў першым паўгоддзі 2019 года экспартавалі на рынак Узбекістана прадукцыі на $3,9 млн, што на 48,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

"Экспарт за ўвесь 2018 год складае $3,8 млн. Рост паставак пачаўся з другога паўгоддзя мінулага года і прадоўжыўся ў бягучым годзе", - адзначыла прадстаўнік "Беллеспаперапрама".

Найбольшую ўдзельную вагу ў таварнай структуры экспарту ва Узбекістан склала папера і кардон. У асноўным гэта прадукцыя РУП "Завод газетнай паперы" (Шклоў). Раней паставак газетнай паперы ва Узбекістан не было, для прадпрыемства гэта новы і перспектыўны рынак. Экспартуюцца ў гэту краіну таксама драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, прадукты лесахіміі.

"Сёння прадпрыемствы прадаўжаюць актыўна нарошчваць пастаўкі прадукцыі на рынак Узбекістана. Прадстаўнікі канцэрна і кіраўнікі прадпрыемстваў у час I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана правялі сустрэчы і дзелавыя перагаворы з дэлегацыямі з розных рэгіёнаў гэтай краіны, вынікам якіх павінны стаць новыя пагадненні аб супрацоўніцтве", - сказала Ружэна Навіцкая.

31 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/37/49034
Текущая дата: 25.11.2024