Белорусский портал в Казахстане

"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн



Холдынг "Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў кормаўборачных камбайнаў на больш як $1,5 млн, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Адпаведны кантракт падпісалі прадстаўнікі ААТ "Гомсельмаш" і СП "Хэбэйскае прадпрыемства сельгасмашынабудавання Цзуншэнь-Гомель" у час візіту беларускай дэлегацыі ў горад Хандан.

Плануецца, што машынакамплекты будуць пастаўлены ў Кітай на працягу года. Таксама беларускія машынабудаўнікі сталі ўдзельнікамі афіцыйнай цырымоніі запуску новага вытворчага корпуса сумеснага прадпрыемства і адгрузкі 500-га (з моманту стварэння СП) камбайна "Цзуншэнь-Гомель". Цяпер "Гомсельмаш" адгружае таксама партыі прадукцыі ў Расію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову і іншыя краіны.
___________________________________________

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Сёння пад брэндам "Палессе" вытворца выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.

25 чэрвеня 2019, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/38/48642
Текущая дата: 25.11.2024