У YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" ветэран працы Мінскага гадзіннікавага завода Мікалай Харчэўнікаў расказаў аб няпростай сітуацыі, якая склалася на заводзе ў перабудову і ў дзевяностыя, а таксама аб вырашэнні гэтых праблем Прэзідэнтам Беларусі.
"Пасля завяршэння вучобы ва ўніверсітэце ў 1979 годзе я прыехаў сюды па накіраванні. Тады была запатрабавана і развівалася мікраэлектроніка. І я па гэтай спецыяльнасці прыехаў працаваць. У гэтым годзе будзе 45 гадоў, - расказаў Мікалай Харчэўнікаў. - Гэта было вельмі магутнае прадпрыемства, якое развівалася. Тут працавалі каля 6 тыс. чалавек, а з філіяламі - каля 10 тыс. Было шмат людзей, шмат цэхаў, у якіх кіпела работа. Была патрэбнасць у гадзінніках".
Паводле слоў ветэрана працы, з пачаткам перабудовы на вытворчасці пайшоў спад. "Тады з`явіліся камерсанты, якія прыязджалі да нас, закуплялі тавар оптам, а потым везлі яго ў Маскву і іншыя рэгіёны Расіі", - успамінае аб няпростых для прадпрыемства часах Мікалай Харчэўнікаў.
У 1996 годзе завод перайшоў у прыватную ўласнасць. Новы гаспадар паднімаць вытворчасць не стаў. Частку памяшканняў здаў у арэнду. Або зусім прадаў пад офісы. Колькасць супрацоўнікаў скарацілася ў дзесяць разоў. А тыя, што засталіся, працавалі на абсталяванні 70-х гадоў. Дарога да банкруцтва заняла дзесяць гадоў. Дзяржаве давялося ўзяць даўгі на сябе, а ўласнасць вярнуць.
"Тады быў пераломны перыяд. Завод быў у вельмі цяжкім стане, былі вялікія даўгі. Аляксандр Лукашэнка прыехаў і, у прынцыпе, разруліў сітуацыю. Знайшлі інвестара, усё стала інакш. Раней не было ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. А тут з`явіўся інвестар, з`явіліся новыя планы і напрамкі. На мой погляд, прыезд Аляксандра Лукашэнкі - знакавая падзея. Калі б ён не ўзяў тады пад крыло завод, незразумела, чым бы гэта ўсё закончылася", - упэўнены Мікалай Харчэўнікаў.
3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/4/73483
Текущая дата: 26.12.2024