Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 14,9 працэнта да $42 млрд



Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.

Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з 2017-м на 14,9 працэнта да $42 млрд. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў памеры амаль $83,3 млрд, што на 14,1 працэнта больш, чым у 2017-м. У тым ліку экспарт склаў амаль $42 млрд (рост на 14,9 працэнта), імпарт - $41,3 млрд (рост на 13,3 працэнта).

Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $694,4 млн (у 2017-м - $82,9 млн). Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 14,6 працэнта амаль да $69,2 млрд.

Экспарт тавараў павялічыўся на 15,9 працэнта да $33,2 млрд, імпарт - на 13,4 працэнта да $35,9 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $2,65 млрд (у 2017-м яно таксама было адмоўным і складала амаль $3 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за 2018 год - на ўзроўні $14,1 млрд (111,7 працэнта да 2017 года). Экспарт паслуг склаў $8,7 млрд (рост на 11,2 працэнта), імпарт - $5,4 млрд (плюс 12,5 працэнта).

Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $3,35 млрд (у 2017 годзе яно было дадатным і складала $3,06 млрд).

11 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/40/46830
Текущая дата: 25.11.2024