У Беларусі за 2018 год атрымана 7,345 млн т малака, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
На 1 студзеня 2019 года ў гаспадарках усіх катэгорый налічвалася 4,3 млн галоў буйной рагатай жывёлы, 2,8 млн свіней, 51,2 млн галоў птушкі. Асноўная ўдзельная вага жывёлы і птушкі прыпадала на сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Гаспадаркамі ўсіх катэгорый за 2018 год рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 1728,7 тыс. т. З агульнага аб`ёму рэалізацыі амаль 40 працэнтаў прыпадала на рэалізацыю птушкі, буйной рагатай жывёлы рэалізавана 31,4 працэнта, свіней - 28,7 працэнта.
6 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
6 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/40/47082
Текущая дата: 25.11.2024