Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт загадаў задзейнічаць беларускія тканіны на швейных прадпрыемствах



Беларускія тканіны павінны быць задзейнічаны айчыннымі швейнымі прадпрыемствамі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы напярэдадні правёў спецыяльную выязную нараду ў Оршы і праверыў поспехі ў вырошчванні і перапрацоўцы лёну. Прэзідэнт запатрабаваў адыходзіць ад імпарту і загрузіць айчынныя перапрацоўчыя прадпрыемствы беларускім ільном. Ён адзначыў, што Беларусь прадбачліва паступіла, правёўшы мадэрнізацыю галіны: у гэтым годзе рэспубліка на другім месцы па вытворчасці лёну, апярэджвае Францыя.

У нас ёсць свае тканіны, прызнаў прэзідэнт, але да вытворчасці трэба падыдзіце разумна.

"Пачынайце з мяне, з заўтрашняга дня ўсе касцюмы шыйце мне, дзе хочаце, з "Камволя", я буду насіць. Абутак Marko нашу, шкарпэткі Conte нашу", - сказаў Лукашэнка.

Лепшыя заводы павінны быць загружаныя на сто адсоткаў, астатнія - па рэшткавым прынцыпе, загадаў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама запатрабаваў ад чыноўнікаў асабістай адказнасці. Кожны мяшок элітнага насення лёну павінен пастаўляцца за подпісам дырэктара Інстытута лёну, а губернатарам загадана пасадзіць іх побач з імпартнымі, каб асабіста параўнаць, чые лепш. На чале піраміды адказнасці Лукашэнка загадаў паставiць віцэ-прэм`ера Міхаіла Русага.

Мінск, 1 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/41/45809
Текущая дата: 25.11.2024