Белорусский портал в Казахстане

Беларусь уводзіць на паўгода ліцэнзаванне экспарту макулатуры



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2018 года нумар 932, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Беларусь зноў уводзіць на паўгода ліцэнзаванне экспарту рэгенерыруемых паперы або кардону (макулатуры і адходаў) за межы Еўразійскага эканамічнага саюза.

Экспарт з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС рэгенерыруемых паперы або кардону будзе магчымы па разавых ліцэнзіях. Іх будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненні з "Беллеспаперапрамам".

Гэта правіла не распаўсюджваецца на экспарт з Беларусі макулатуры, што вывозіцца ў Азербайджан, Грузію, Туркменістан і Сербію. Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры і ўнесці прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі ЕАЭС аналагічных мер.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу 3 студзеня 2019 года і дзейнічаюць на працягу 6 месяцаў.

27 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/41/46255
Текущая дата: 25.11.2024