Белорусский портал в Казахстане

"Белкамунмаш" вывучае магчымасць вытворчасці электробусаў у Егіпце



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце.

Магчымасці пастаўкі і сумеснай вытворчасці электробусаў ААТ "Белкамунмаш" абмеркаваны ў час візіту дэлегацыі прадпрыемства пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Уладзіміра Караля ў Егіпет.

Прадстаўнікі "Белкамунмаша" сустрэліся з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю і прамысловасці, Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці Егіпта, Александрыйскага агенцтва грамадскага транспарту, Каірскага транспартнага агенцтва.

У час перагавораў была прэзентавана беларуская пасажырская тэхніка, абмеркаваны магчымасці пастаўкі і сумеснай вытворчасці электробусаў і трамваяў у Егіпет для мадэрнізацыі сістэм грамадскага транспарту.

 Дасягнуты дамоўленасці аб накіраванні беларускім прадпрыемствам канкрэтных тэхнічных і камерцыйных прапаноў арганізацыям з улікам патрэбнасцей егіпецкага боку.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/43/44278
Текущая дата: 25.11.2024