Белорусский портал в Казахстане

Акцыі ЗАТ "Атлант" на Br19,485 млн перададуць да канца лета ў рэспубліканскую ўласнасць



Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2018 года нумар 427, апублікаванай 8 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Акцыі ЗАТ "Атлант" на Br19,485 млн будуць перададзены да канца лета ў рэспубліканскую ўласнасць.

Саўмін пастанавіў прыняць бязвыплатна да 31 жніўня 2018 года ў рэспубліканскую ўласнасць 974 255 простых (звычайных) акцый закрытага акцыянернага таварыства "Атлант", якія знаходзяцца ў распараджэнні названага акцыянернага таварыства, намінальным коштам Br20 на агульную суму Br19,485 млн. Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Міністэрствам прамысловасці даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.

8 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/44/43784
Текущая дата: 25.11.2024