Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прапануе Анголе сумесныя праекты ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы



Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці Віталем Воўкам наведвае Анголу 19-23 лістапада.

У час візіту абмяркоўваюцца магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

"Галоўнай тэмай перагавораў стала актывізацыя ўсяго комплексу двухбаковых адносін, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы. Бакі наведалі Свабодную эканамічную зону Віяна, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і канкрэтныя ініцыятывы беларускага боку па рэалізацыі сумесных праектаў у галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

У час візіту беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з міністрам замежных спраў Анголы Мануэлам Аўгушту, дзяржаўным сакратаром МЗС Тэтэ Антоніу, міністрам прамысловасці Бернардай Марцінш, іншымі афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дзелавых колаў. Запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства фінансаў і транспарту Анголы, горада Луанды.

У склад дэлегацыі ўвайшлі пасол Беларусі ў Анголе па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан, прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы ААТ "Амкадор", ААТ "МАЗ" і ААТ "МТЗ".

22 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/46/41266
Текущая дата: 25.11.2024