Белорусский портал в Казахстане

У 2017 годзе беларускі экспарт у Афрыку павялічыўся больш чым удвая



У 2017 годзе беларускі экспарт у Афрыку павялічыўся больш чым удвая, адзначаецца ў штогадовым аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці МЗС.

Дакумент апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Па выніках візіту ў студзені 2017 года Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет і Судан дасягнуты дамоўленасці, рэалізацыя якіх дазваляе "паўнавартасна асвойваць рынак Паўночнай Афрыкі". "Удалося сфарміраваць стратэгічныя падыходы па замацаванні на поўдні Афрыкі, — гаворыцца ў аглядзе. — Найбольш актыўна развівалася супрацоўніцтва з Анголай, якая стала найбуйнейшым рынкам збыту беларускіх тавараў на афрыканскім кантыненце. Паслядоўная праца з Зімбабве дазволіла дасягнуць рэкордных паказчыкаў беларускага экспарту ў гэтую краіну за кошт паставак кар`ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі".

6—7 чэрвеня ў Мінску прайшоў першы Беларуска-афрыканскі форум з удзелам каля сотні прадстаўнікоў краін Афрыкі, у тым ліку шэрагу ўплывовых палітыкаў і бізнесменаў. Па выніках форуму падпісана рамачнае пагадненне аб адкрыцці Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь крэдытнай лініі ў суме да 150 млн долараў ЗША Афрыканскаму экспартна-імпартным банку. Лінія прызначана для фінансавання экспартных паставак беларускіх тавараў, работ, паслуг у краіны афрыканскага кантынента, адзначаецца ў аглядзе.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/46/41944
Текущая дата: 25.11.2024