Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.
Стэнды беларускай прадукцыі 18 жніўня адкрыліся ў сетцы супермаркетаў "Чжун Бай" у горадзе Ухань, у тым ліку ў буйнейшым супермаркеце "У Шан".
У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды. Ён падкрэсліў, што пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі даюць магчымасць праявіць эфектыўнасць сумеснага выкарыстання сухапутных транспартных калідораў у рамках канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
Пастаўкі прадукцыі сталі магчымы менавіта дзякуючы выкарыстанню магчымасці запаўнення чыгуначных кантэйнерных паяздоў, што курсіруюць паміж Кітаем і Еўропай. Прэзентацыя стала важнай падзеяй для беларускіх вытворцаў, прадукцыя якіх упершыню афіцыйна трапіла на паліцы буйнейшай у правінцыі Хубэй сеткі супермаркетаў.
У супермаркеце прадстаўлена прадукцыя ААТ "Савушкін прадукт", якая карыстаецца попытам. Кампанія "Ухань Ханьоу" разглядае магчымасць пашырэння наменклатуры імпартуемых тавараў, уключаючы беларускі алкаголь, шакалад і цукеркі.
Правінцыя Хубэй - адна з самых эканамічна развітых і густанаселеных у Кітаі. Насельніцтва правінцыі - 59 млн чалавек, насельніцтва сталіцы (г.Ухань) - 11 млн чалавек.
Апошнім часам штогадовы прырост ВУП правінцыі складае ў сярэднім 8-9 працэнтаў. У правінцыі - пабрацімскія сувязі з Брэсцкай вобласцю.
У г.Сяагань правінцыі Хубэй 18 гадоў паспяхова функцыянуе беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства "Санцзян-Волат" (беларускі партнёр - ААТ "МЗКЦ").
З 2017 года штотыднёва ідуць пастаўкі ў правінцыю кантэйнераў малочнай прадукцыі Брэсцкай вобласці. На завяршальнай стадыі перагаворы аб стварэнні інвестарамі правінцыі Хубэй вялікага лагістычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці.
18 жніўня 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/47/40424
Текущая дата: 25.11.2024