Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня ў Мінску на сустрэчы з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Слаўкалій" Міхаілам Гуцарыевым, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Паводле яго прэзідэнта, Беларусь ужо цяпер з`яўляецца адным з лідараў у вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў, у тым ліку ў грануляваным выглядзе. "Не проста "муку" прадаем. Хоць і гэта таксама мае месца. Гэта больш танна. Але ўсё большы і большы запыт на іншай якасці прадукцыю", — сказаў Лукашэнка.
"Мы — адны з вядучых лідараў. Але калі мы рэалізуем два нацыянальныя праекты — у Петрыкаве мы будуем камбінат па вытворчасці калійных угнаенняў і праект "Слаўкалій", — мы наогул будзем лідарамі вытворчасці ў свеце калійных угнаенняў", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Ён адзначыў неабходнасць больш актыўна працаваць з партнёрамі для прасоўвання на сусветных рынках адпаведнай прадукцыі. "Магчыма, Індыя, магчыма, Кітай. І з імі выбудоўваць сёння палітыку аж, галоўнае, да рэалізацыі гэтых угнаенняў. Індыя — рынак каласальны. Кітай — таксама каласальны, Бразілія. У іх практычна няма калійных угнаенняў у патрэбным аб`ёме. Асабліва ў індусаў. І яны гатовыя з намі працаваць Трэба з імі знаходзіць агульныя падыходы ўжо зараз", — лічыць Лукашэнка.
Ён пацікавіўся, як у Беларусі ажыццяўляецца праект "Слаўкалій". Міхаіл Гуцарыеў расказаў, што работы ўжо пачаліся. Да рэалізацыі прыцягнутыя як беларускія, так і вядомыя нямецкія кампаніі.
7 ліпеня Гуцарыеў заявіў, што "Слаўкалій" будзе прадаваць прадукцыю толькі праз Беларускую калійную кампанію (БКК). "Мы будзем працаваць і прадаваць толькі праз Беларускую калійную кампанію і ніякай канкурэнцыі "Беларуськалію" ствараць не будзем", — сказаў Гуцарыеў. Бізнесмен таксама паведаміў, што пытанне аб ўваходжанні ў капітал БКК зараз не стаіць. У першую чаргу трэба займацца рэалізацыяй інвестпраекта па будаўніцтве Нежынскага горна-абагачальнага комплексу, заявіў ён. "Стаіць пытанне запусціць праект і пачаць будаўніцтва", — сказаў Гуцарыеў.
Будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне Мінскай вобласці пачалося ў верасні 2015 года. На цырымоніі пачатку будаўніцтва Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў перспектыве комплекс дасць магчымасць нарасціць вытворчасць калійных угнаенняў у Беларусі да 14 млн тон у год.
17 чэрвеня гэтага года ААТ "АСБ "Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі крэдытнае пагадненне аб выдзяленні кітайскім банкам 1,4 млрд долараў на будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2017
Мінск, 31 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/47/40566
Текущая дата: 25.11.2024