Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, каментуючы заявы расійскага боку аб намеры поўнасцю адмовіцца ад імпартных сыроў.
"Мы ў курсе заявы расійскага боку. Больш таго, скажу, што мы на малочным форуме ў пачатку года папярэджвалі нашых вытворцаў аб тым, што ў планах Расіі нарошчванне аб`ёмаў вытворчасці малочнай прадукцыі, у тым ліку і сыроў. Мы не сумняваемся, што расійскі бок свае абяцанні выканае, - сказаў Аляксей Багданаў. - Разам з тым хачу адзначыць, што на любым рынку заўсёды прысутнічае і айчынная, і імпартная прадукцыя. Таму лічу, што папулярнасць, якую набыла беларуская малочная прадукцыя ў цэлым і сыры ў прыватнасці на расійскім рынку, дасць магчымасць ёй там застацца".
Пры гэтым начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці не выключыў, што доля можа змяніцца.
"Але ў цэлым мы захаваем пазіцыі на расійскім рынку, а разам з расійскімі вытворцамі ў рамках агульнай канцэпцыі развіцця экспарту тавараў ЕАЭС будзем пашыраць нашы тавары на рынках трэціх краін. І гэта забяспечыць нам роўнадаходнасць і ўзаемную цікавасць у вытворчасці прадукцыі", - сказаў ён.
14 лістапада 2017, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/47/41078
Текущая дата: 25.11.2024