Белорусский портал в Казахстане

МЗКЦ паставіць у ААЭ найноўшыя высокапраходныя цягачы



ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" рэалізуе кантракт па пастаўцы ў ААЭ найноўшых высокапраходных аўтамабіляў.

Аб гэтым па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Наследнага Прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна паведаміў пасол Беларусі ў ААЭ і Катары па сумяшчальніцтве Раман Галоўчанка.

"Увага была ўдзелена кантракту МЗКЦ на пастаўку высокапраходных аўтамабіляў. Гэта даволі знакавы кантракт, рэалізацыя якога павінна пачацца ўжо ў наступным годзе. Цяпер тэхніка праходзіць апошнія выпрабаванні на тэрыторыі Арабскіх Эміратаў", - сказаў пасол.

Ён адзначыў, што МЗКЦ ужо раней рэалізоўваў кантракты па пастаўцы ў ААЭ спецыяльнай тэхнікі, якая паспяхова эксплуатуецца.

"Цяпер размова ідзе аб новым пакаленні тэхнікі. Гэта прадаўжэнне работы. Мы напрацавалі адпаведны імідж і рэпутацыю і праявілі сябе дастойнымі канкурэнтамі. Эмірацкі бок прызнаў перавагу нашай тэхнікі, - сказаў Раман Галоўчанка. - Мы не проста пастаўляем сюды абсталяванне, гэта цэлы комплекс паслуг: сэрвіс, абслугоўванне, навучанне. Гэта пакетная здзелка. І да такіх форм узаемадзеяння павінны імкнуцца ўсе прадпрыемствы і прадстаўнікі беларускага бізнесу, якія хочуць тут працаваць".

Як раней паведамлялась са спасылкай на Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі, МЗКЦ распрацаваў цягач для арміі ААЭ. Пры яго распрацоўцы беларускія спецыялісты выкарыстоўвалі найноўшыя праектныя ідэі і інжынерныя рашэнні.

Усё гэта дало магчымасць забяспечыць самы высокі ўзровень якасці і надзейнасці нараўне з высокай грузападымальнасцю і праходнасцю.

31 кастрычніка 2016, Абу-Дабі
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/58/37463
Текущая дата: 11.05.2024