Белорусский портал в Казахстане

Машынабудаўнічая галіна Беларусі выходзіць з крызісу



Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка па выніках пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

"Год быў няпростым для эканомікі, але мы выходзім на аднаўленчыя працэсы, ёсць станоўчыя моманты", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

"Самымі складанымі былі 2014 і 2015 год, але прынятыя меры далі магчымасць выйсці з рэцэсіі ў машынабудаванні", - дадаў віцэ-прэм`ер.

Паводле яго слоў, цяпер на прадпрыемствах машынабудаўнічага комплексу колькасць заказаў расце, некаторым з іх нават не хапае абаротных сродкаў на іх выкананне.

Віцэ-прэм`ер таксама расказаў аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС, арганізацыі работы беларускіх і расійскіх субпадрадных арганізацый. Уладзімір Сямашка канстатаваў, што колькасць рабочых, задзейнічаных на пляцоўцы ў Астраўцы, дасягнула максімальных значэнняў, перавысіўшы 5 тыс. чалавек.

21 лістапада на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях абмяркоўвалася выкананне генеральнага пагаднення паміж урадам, рэспубліканскімі аб`яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016-2018 гады, магчымасць увядзення ў Беларусі страхавання па беспрацоўі і страхавання на выпадак страты заработку з-за неплацежаздольнасці (банкруцтва) наймальніка.

Акрамя таго, на пасяджэнні разгледжана сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў будаўнічай сферы.

21 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/58/37654
Текущая дата: 10.05.2024