Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова" са знамянальнай датай у гісторыі прадпрыемства - 60-годдзем з дня яго заснавання



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэтыя гады завод стаў адным з флагманаў беларускай прамысловасці, асвоіўшы шырокі спектр высокатэхналагічнай прадукцыі. Ён адзначаны ордэнам "Знак Пашаны" і рознымі дыпломамі, а таксама неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важным напрамкам у дзейнасці прадпрыемства з`яўляецца вытворчасць вядомага высокай якасцю і запатрабаванага на сусветных рынках абсталявання для ўсіх відаў электрастанцый, уключаючы атамныя, а таксама для нафтапромыслаў, чыгункі, станкабудаўнічай і абароннай прамысловасці.

8 снежня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/58/37955
Текущая дата: 13.05.2024