На Беларускай універсальнай таварнай біржы 21 і 23 лістапада пройдуць гадавыя біржавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2024 года, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
На продаж выстаўлена 6 млн куб.м драўнянай сыравіны, у тым ліку 4,83 млн куб.м круглых лесаматэрыялаў хвойных парод (сасна і елка) і 1,17 млн куб.м круглых лесаматэрыялаў ліставых парод (бяроза, вольха, асіна, дуб). Увогуле гэта 60 працэнтаў ад усяго аб`ёму дзелавой драўніны рэсурсу наступнага года, які плануецца рэалізаваць праз БУТБ.
"Як і на папярэдніх гадавых таргах, у залежнасці ад сартыментаў драўніны правілы допуску пакупнікоў будуць адрознівацца. У прыватнасці, набыць фанернае бервяно мяккаліставых парод змогуць толькі вытворцы клеенай фанеры і гнутаклееных вырабаў з бярозы, вольхі і асіны, а аналагічную сыравіну з дубу - выключна вытворцы струганага шпону. Адпаведна, піловачнік цвёрдаліставых парод будзе даступны для набыцця толькі прадпрыемствам, якія займаюцца вырабам паркету і мэблі з масіву, а прэтэндаваць на лоты яловай балансавай драўніны будуць мець права вытворцы газетнай паперы і цэлюлозы. Што датычыцца іншых сартыментаў драўнянай сыравіны, то іх рэалізацыя будзе ажыццяўляцца без якіх-небудзь абмежаванняў", - растлумачылі ў БУТБ.
Каб забяспечыць даступнасць да сыравіны арганізацый розных форм уласнасці, лоты на продаж выстаўляюцца на некалькіх базісах пастаўкі. Пры гэтым прадугледжаны продаж дзелавой драўніны як па фіксаванай цане, так і з магчымасцю яе карэкціроўкі ў адпаведнасці з квартальнымі біржавымі каціроўкамі.
17 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
17 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/6/71468
Текущая дата: 24.11.2024