Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павысіла гранічныя мінімальныя цэны на некаторыя тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах



Гэта прадугледжана пастановай № 153 ад 5 снежня 2023 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з утрыманнем тлушчу больш як 1,5 працэнта, без дабаўлення цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў будуць прадаваць у Расію не танней, чым за 310 расійскіх рублёў за 1 кг.

Сметанковае масла з утрыманнем малочнага тлушчу 80% і больш для Расіі каштуе 550 расійскіх рублёў, для краін ЕАЭС (акрамя Расіі) і краін СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузіі — $5,5 за 1 кг, для краін па-за СНД — $5,2 . Кошт сметанковага масла з утрыманнем малочнага тлушчу больш за 72%, але менш за 80% за 1 кг для Расіі складае 500 расійскіх рублёў, для краін ЕАЭС (акрамя Расіі) і краін СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузіі — $5, для краін па-за СНД — $4,7.

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту.

Пастанова набыла моц з 7 снежня 2023 года.

Звязда, 8 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/6/71701
Текущая дата: 26.12.2024