Прадпрыемствы Мінпрама ў 2023 годзе ажыццявілі пастаўкі на шэсць новых рынкаў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства прамысловасці Віталь Барчук у праекце БелТА «Краіна гаворыць».
«Геаграфія экспарту прадпрыемстваў Мінпрама налічвае 65 рынкаў збыту. У 2023 годзе мы ажыццявілі пастаўкі на шэсць новых рынкаў, на якія ў папярэднім годзе не пастаўлялі», — сказаў Віталь Барчук.
Паводле яго слоў, гэта Аргенціна, Туркменістан, Кенія, Калумбія, Кувейт і Японія. Экспартавалі сельгасмашыны, трактары і іх часткі, перадаткавыя механізмы для машын, помпы, замкі, гадзіннікі, правады, кабелі.
Звязда, 2 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/6/71974
Текущая дата: 26.12.2024