Прэзідэнт Беларусі 29 снежня ў Мінску наведаў гандлёвы цэнтр «Першы нацыянальны гандлёвы дом».
Гандлёвы цэнтр такога фармату, у якім прадстаўлена прадукцыя айчынных вытворцаў з кожнага рэгіёну краіны, адкрываецца ўпершыню. Гандлёвая прастора прадстаўлена фірмовымі магазінамі і аб’ектамі грамадскага харчавання вядучых беларускіх вытворцаў.
Плануецца, што наведванне гандлёвага цэнтра будзе ўключана ў турыстычныя маршруты па Мінску, каб госці сталіцы змаглі азнаёміцца з прадукцыяй айчынных вытворцаў і набыць яе ў адным месцы.
Плануецца, што наведванне гандлёвага цэнтра будзе ўключана ў турыстычныя маршруты па Мінску, каб госці сталіцы змаглі азнаёміцца з прадукцыяй айчынных вытворцаў і набыць яе ў адным месцы.
У ліпені 2022 года падчас наведвання гандлёвага цэнтра «Сталіца» Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць беларускі гандлёвы цэнтр на месцы даўгабуда на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірыла Тураўскага ў Мінску. Раней гэты аб’ект называўся «Магніт Мінска». Яго пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе, але на момант сярэдзіны 2022 года работы так і не былі завершаны. Кіраўнік дзяржавы тады даручыў аператыўна пачаць працаваць на месцы даўгабуда.
«Беларускае, беларускае і беларускае. Нас ніхто не папракне з іншаземцаў. Пайшлі — ідзіце. Мы будзем прадаваць сваё, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка аб галоўным сэнсавым напаўненні пры стварэнні гандлёвага цэнтра. — Трэба выбудоўваць палітыку так, каб прыярытэт быў беларускаму».
Акрамя прысутнасці вядучых беларускіх брэндаў перавагай гандлёвага дома з’яўляецца наяўнасць у ім шматфункцыянальнага цэнтра для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, які ўключае службу «адно акно» і разлікова-даведачны цэнтр адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска, філіял РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», аддзел па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама.
Плошча гандлёвых памяшканняў тут складае больш як 21 тыс. кв. м, колькасць аб’ектаў гандлю, бытавых паслуг і грамадскага харчавання — 133.
Звязда, 29 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/6/71981
Текущая дата: 26.12.2024