Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага.
Пад лістом з адпаведным зваротам у адрас еўрапейскіх парламентарыяў падпісаліся прэзідэнт Эстонскай асацыяцыі малога і сярэдняга бізнесу (EVEA) Керсці Крачт, выканаўчы консул Мальтыйскай палаты малога і сярэдняга бізнесу (GRTU) Ноэл Гаўкт і дырэктар беларускага Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага Жанна Тарасевіч.
У звароце канстатуецца, што, нягледзячы на зняцце амаль усіх санкцый ЕС з Беларусі, абмежаванні на пастаўку тэкстылю з краіны дэ-факта застаюцца ў выглядзе квот і ліміту на памер аднаразовай пастаўкі. У прыватнасці, ліміт аб`ёму разавай пастаўкі (5 тыс. кг) прымяняецца да 11 запатрабаваных пазіцый тэкстыльных тавараў, такіх як жаночыя касцюмы, мужчынскія кашулі, пасцельная бялізна. Квоты тычацца 22 пазіцый, у тым ліку сінтэтычных, шарсцяных і паўшарсцяных тканін і пражы.
"Абмежаванні перашкаджаюць гандлю з ЕС, у тым ліку ліміт па аб`ёме разавай партыі тавараў негатыўна адбіваецца на лагістыцы паставак, павялічвае ўдзельныя выдаткі і адміністрацыйныя выдаткі бакоў здзелак", — гаворыцца ў заяве.
Аўтары ліста вітаюць падрыхтаваны праект рашэння Еўрапейскай камісіі аб адмене абмежаванняў на імпарт беларускага тэкстылю і выказваюць упэўненасць, што аператыўнае прыняцце такога рашэння паспрыяе ўмацаванню эканамічных адносін, як гэта прадугледжвае ініцыятыва "Усходняе партнёрства".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2016
Мінск, 21 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/60/38079
Текущая дата: 25.11.2024