Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за паўтара года колькасць карыстальнікаў месенджэра Viber вырасла на 73% і дасягнула 4,5 млн



Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

За паўтара года, пачынаючы з лета 2015-га, колькасць зарэгістраваных у Беларусі карыстальнікаў месенджэра Viber вырасла на 73% і дасягнула 4,5 млн чалавек.

Адзначаецца таксама, што разам з ростам аўдыторыі Viber у Беларусі імкліва павялічваецца і колькасць паблік-чатаў. Сёння беларускім карыстальнікам даступныя ўжо 50 паблік-чатаў.

У цэлым на рускамоўную аўдыторыю Viber адкрыта больш за 250 паблік-чатаў, сумарная аўдыторыя якіх складае каля 16 мільёнаў карыстальнікаў.

У свеце налічваецца больш за 800 мільёнаў карыстальнікаў Viber у 193 краінах. Акрамя абмену тэкставымі паведамленнямі, месенджэр прапаноўвае наступныя функцыі: адпраўка дакументаў і медыяфайлаў, галасавыя выклікі ў HD-якасці, званкі Viber Out на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны і іншыя.

Viber з`яўляецца часткай японскай Rakuten Group. Гэта адно з лідзіруючых прыкладанняў для свабодных зносін па ўсім свеце.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/61/37467
Текущая дата: 25.11.2024