Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі аб`яўлены пераможцы прэміі спажывецкага прызнання "Народная марка"



Аб гэтым паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Пераможцы, прызёры і фіналісты прэміі ў сферы харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг былі выбраны беларускімі спажыўцамі шляхам адкрытага галасавання.

Гран-пры прэміі атрымала кампанія "Савушкін прадукт". Сярод пераможцаў такія вядомыя беларускія кампаніі, як "Беллакт", "Санта Брэмар", "Бабуліна крынка", "Камунарка", "Спартак".

Усяго быў аб`яўлены 61 брэнд-пераможца, гэтыя брэнды сфарміравалі своеасаблівы "клуб" уладальнікаў тытула "Народная Марка".

Сярод удзельнікаў гэтага года - 107 брэндаў у 76 намінацыях, што стала рэкордным паказчыкам за ўвесь час існавання прэміі.

"Можна адзначыць, што беларусы давяраюць брэндам старой фармацыі. Так, сярод пераможцаў - амаль 85 працэнтаў створаны да 2000 года", - растлумачылі арганізатары.

Акрамя асноўных узнагарод, былі заснаваны спецыяльныя прызы ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"За актыўны ўдзел у асваенні імпартазамяшчальнай прадукцыі і яе пашырэнні на спажывецкім рынку рэспублікі". Такіх дыпломаў былі ўдастоены ААТ "Савушкін прадукт" - малочныя прадукты, ёгурты; холдынг "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка" - вытворца сыркоў глазураваных; СП "Санта-Брэмар" - замарожаныя паўфабрыкаты; ТАА "Рэлуі Бел" - дэкаратыўная касметыка; СТАА "Контэ Спа" - жаночыя калготкі, панчошна-шкарпэтачныя вырабы.

Таксама быў уручаны спецыяльны прыз і дыплом ад афіцыйнага партнёра цырымоніі ўзнагароджання прэміі нацыянальнага лізінгавага аператара кампаніі "Прамагралізінг". Такой узнагароды быў удастоены Мінскі аўтамабільны завод.

"Народная марка" Беларусі - штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі. У гэтым годзе яна прайшла ўжо чацвёрты раз. Прэмія праводзіцца пад патранатам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

2 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/61/37840
Текущая дата: 24.11.2024