Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза ў студзені—ліпені гэтага года скараціўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 23,5% і склаў 6 млрд 705 млн долараў.
Для параўнання: у студзені—ліпені 2015 года зніжэнне тавараабароту склала 29,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2014-га.
Экспарт у ЕС за сем месяцаў 2016 скараціўся на 31,9% да 3 млрд 681,5 млн долараў, імпарт — на 9,9% да 3 млрд 23,5 млн. Станоўчае сальда склала 658 млн долараў.
На працягу сямі месяцаў гэтага года Беларусь гандлявала са 187 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 153 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 174 краін.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў студзені—ліпені 2016 года былі: Расія — 50,9% усяго аб`ёму тавараабароту; Украіна — 7,3%; Польшча — 4,4%; Германія — 4,3%; Кітай — 4,1%; Нідэрланды — 3,1%; Вялікабрытанія — 2,7%; Літва — 2,2%; Турцыя — 1,5%; Італія і Бразілія — па 1,3%.
Экспарт тавараў у Расію склаў 5 млрд 759,9 млн долараў ЗША, што на 4,4% менш, чым за студзень—ліпень 2015 года, імпарт з Расіі — 8 млрд 576,9 млн (на 14,5% менш).
У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 689,7 млн долараў (на 68,3% менш), імпартавана — на 77,1 млн (на 5,8% менш).
Аб`ём экспарту ва Украіну склаў 1 млрд 550,9 млн долараў (на 15,3% больш), імпартавана ў Беларусь — на 501,2 млн (на 6,8% менш).
У Нідэрланды экспартавана тавараў на 770,9 млн долараў (на 47,4% больш за паказчык студзеня—ліпеня 2015 года), імпартавана — на 112 млн (на 14,2% менш).
Экспарт у Германію склаў 529,4 млн долараў (на 19,4% менш), імпарт — 690,5 млн (на 12,5% менш).
Аб`ём экспарту ў Літву знізіўся да 484,2 млн долараў (на 21%), імпарт — да 142,2 млн (на 7,2%).
У Кітай экспартавана тавараў на 107,2 млн долараў (на 78,5% менш), імпартавана — на 1 млрд 33,9 млн (на 10,8% менш).
Экспарт у Польшчу склаў 512,7 млн долараў (на 12% больш), імпарт — 716,4 млн (на 8,7% больш).
У Латвію экспарт склаў 175,6 млн долараў (на 51% менш), імпарт — 42,3 млн (на 2,4% менш).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2016
Мінск, 26 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/62/37086
Текущая дата: 25.11.2024