Белорусский портал в Казахстане

Французскія кампаніі могуць заняцца пастаўкай беларускай тэхнікі ў Афрыку



Аб гэтым заявіў 11 ліпеня пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў час семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

Французскія кампаніі могуць заняцца пастаўкай беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі.

"Цяпер у Мінску знаходзіцца французская дэлегацыя, якая прыехала наведаць такія вялікія прадпрыемствы, як МАЗ, "Амкадор", БелАЗ, і правесці перагаворы на прадмет магчымага экспарту беларускай тэхнікі на афрыканскі рынак", - сказаў Павел Латушка.

Дыпламат адзначыў, што ў французскіх кампаній наладжаны цесныя сувязі з некаторымі краінамі Афрыкі. "Мы апошнім часам бачым іх даволі актыўную зацікаўленасць стаць пасрэднікам у пастаўках беларускай тэхнікі на афрыканскі рынак. Спадзяёмся, гэтыя перагаворы будуць рэзультатыўнымі", - дадаў пасол.

11 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/64/36269
Текущая дата: 24.11.2024